Прызначаная дата суду над Дашкевічам і Лобавым
На 21 сакавіка прызначаны суд над старшынёй «Маладога фронту» Зьміцерам Дашкевічам і ягоным намесьнікам Эдуардам Лобавым, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу). Справу будзе разглядаць суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько.
Нагадаем, што паводле
версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў 18 сьнежня 2010 года з хуліганскіх памкненняў
беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі збілі двух грамадзян. 28
снежня зранку быў адпушчаны на волю Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя,
справа ў адносінах да яго спынена. Абвінавачаньне
Дзмітрыю Дашкевічу Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня. Пад час сьледства яны ўтрымліваліся ў Жодзінскім
сьледчым ізалятары. 2
сакавіка іх перавялі у СІЗА -1 на Валадарскага.
Ім можа пагражаць пакараньне ў
выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.