viasna on patreon

Навагрудцам адмовілі ў змяненні меры стрымання Н.Палажанкі

2011 2011-02-15T11:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вернікам царквы “Новае пакаленне” з Навагрудка адмовілі ў хадайніцтве па змене меры стрымання Насты Палажанкі, якая падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў  Мінску і зараз знаходзіцца пад следствам у СІЗА КДБ.

На ліст, які накіравалі 8 яе сябраў у мінскую пракуратуру, прыйшоў адмоўны адказ, але ўжо з Камітэта дзяржбяспекі. На гэта, а так сама на іншыя парушэнні звяртае ўвагу адзін з падпісантаў, пастар царквы Уладзімір Качагур:

- Атрымтліваецца, што ўсё гэта бессэнсоўна - праца людзей, якія збіралі подпісы, якія хадайнічалі, якія паручаліся, якія хвалююцца за Насту. Я бачу, што ўсім напляваць. Сядзяць у турме людзі, за іх хадайнічаюць, а структурам улады проста напляваць. Вы хадайнічайце, а мы адным росчыркам пяра возмем і перакрэслім усё адным нейкім глупым, бязумным артыкулам.

Падпісантаў таксама здзіўляе то, што ліст быў накіраваны ў Мінскую пракуратуру, а адказ з адмовай прыйшоў з подпісам старэйшага следчага КДБ па Віцебскай вобласці.

Вернікі зазначылі, што і надалей будуць дамагацца вызвалення з турмы Насты Палажанкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства