viasna on patreon

У контрвыведцы Наста Лойка правяла 15 хвілінаў

2011 2011-02-15T13:04:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaloika1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Лойка

Наста Лойка

Пасьля неаднаразовых тэлефанаваньняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.

Напачатку капітан ваеннай контрвыведкі Дзяніс Навіцкі паказаў Лойцы раздрукоўкі з інтэрнэту, дзе праваабаронца нібыта ацэньвае працу следчых як  “…бардак і гэта вялікая следчая група не можа нават скаардынавацца паміж сабой”, памылкова палічыўшы, што слова “бардак” тычыцца контрвыведкі.

Затым ён шчыра паведаміў, што самая галоўная задача следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках гэта “развянчаньне міфа аб тым, што масавыя беспарадкі арганізавалі спецслужбы”.

Наста Лойка распавяла, што затым сьледчы прапанаваў супрацоўнічаць са следствам, маўляў, “Вы досыць актыўны чалавек і шмат каго ведаеце, таму дапамажыце на фота і відэаматэрыялах апазнаць тых асобаў, якія Вам вядомыя”.

Праваабаронца адмовілася ад прапановы, спаслаўшыся на неакрэсленасьць статуса пры правядзеньні следчых дзеяньняў, адсутнасьць пратаколу і панятых.

Некалкі хвілінаў Наста чакала ў калідоры, пакуль капітан Навіцкі раіўся па тэлефоне з невядомай асобай. Толькі пасьля гэтага з ёй развіталіся са шкадаваньнем, што дзяўчына адмовілася ад супрацоўніцтва.

Нагадаем, што 4 студзеня Насту Лойка ўжо дапытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках супрацоўнікі КДБ, а менавіта следчыя Барысевіч і Свістун. Пасля гэтага, каля двух тыдняў таму, да праваабаронцы таксама тэлефанаваў следчы ўпраўлення папярэдняга раследвання пры ГУУСе Менгарвыканкаму Дашчынскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства