Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Чарняк выкліканы на допыт
https://spring96.org/be/news/41176
2011
2011-02-09T09:20:07+0200
2011-02-09T09:20:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Мінска 8 лютага. Яму паведамілі, што позва будзе ўручана па прыходзе Зміцера ў РУУС.
Яшчэ адзін актывіст грамадзянскай кампаніі
"Еўрапейская Беларусь" Зміцер Чарняк выкліканы ў якасці сведкі на
допыт.
Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Мінска 8 лютага. Яму
паведамілі, што позва будзе ўручана па прыходзе Зміцера ў РУУС.
Нагадаем, Зміцер Чарняк быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці, і
прысуджаны да 11 сутак арышту, паведамляе сайт "Еўрапейская Беларусь".