Насту Палажанку пакінулі пад вартай
https://spring96.org/be/news/41062
2011
2011-02-02T11:28:48+0200
2011-02-02T11:28:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
2 лютага ў Цэнтральным раённым судзе Менску
адбыўся разгляд скаргі адвакаты Насты Палажанкі на меру стрыманьня.
Паводле бацькі актывісткі Маладога Фронту Ўладзімера Палажанкі, суд пакінуў
скаргу без задавальненьня, палічыўшы, што яе і надалей трэба ўтрымліваць у СІЗА
КДБ.
Уладзімер Палажанка паведаміў таксама, што сёньня, магчыма, адбудуцца сьледчыя
дзеяньні з удзелам Насты Палажанкі, і адвакат зможа яе пабачыць