Расіяніна Арцёма Брэуса пакінулі ў сьледчым ізалятары
https://spring96.org/be/news/41042
2011
2011-02-01T14:42:48+0200
2011-02-01T14:42:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Беларускія праваахоўныя
органы адмовілі ў зьмене меры стрыманьня грамадзяніну Расеі Арцёму Брэусу,
арыштаванаму па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" у Менску
19 снежня.
Пра гэта паведамляе "РІА Навіны" са спасылкай на прадстаўніка
расейскай амбасады Вадзіма Гусева.
"Амбасада Расеі з расчараваннем ўспрыняла атрыманую ад адваката
інфармацыю. Брэус у цяперашні час утрымліваецца ў сьледчым ізалятары", -
сказаў Гусеў.