viasna on patreon

Уладзімір Яроменак: пасля двух тэрмінаў на Акрэсціна – арышт у “амерыканцы”

2011 2011-01-28T13:25:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Як стала вядома позна ўвечары 27 студзеня, маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які днём раней не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна пасля адбыцця  7-сутачнага арышту, падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ён находзіцца зараз у СІЗА КДБ.

Як ужо паведамлялася, У.Яроменак паспеў адбыць пасля выбараў-2010 ужо два адміністратыўныя арышты. Першым было яго зняволенне на 15 сутак пасля акцыі салідарнасці 20 снежня. Другі раз маладафронтаўца арыштавалі пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. Тады малады чалавек таксама знік, і на працягу сутак не было вядома, дзе ён знаходзіцца. І вось, калі сябры сабраліся сустракаць яго з Акрэсціна, ён знік на цэлыя суткі паўторна – каб знайсціся ўжо ў “амерыканцы”.

На працягу дня чакаецца допыт У.Яроменка з удзелам яго адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства