Мінскія адвакаты адмовіліся караць сваіх калегаў
Нягледзячы на прэтэнзіі Мінюста.
Міністэрства юстыцыі накіравала прадстаўленні на чатырох адвакатаў, якія займаюцца справамі абвіначаных у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Вядома, што адным з іх быў Павел Сапелка, які абараняе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падставай да звароту Мінюста сталі абурэнні адкаватаў, якія не могуць патрапіць да сваіх падабаронных, і крытыка на адрас судовай сістэмы. Чыноўнікі патрабавалі прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці.
Але, як паведаміў "Нашай Ніве" старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, калегія не ўбачыла фактаў парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў.
Таксама чыноўнікі выказаліся аб немэтазгоднасці знаходжання Паўла Сапелкі ў складзе прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Але адпаведнага прад’яўлення ў калегію не паступіла.
Нагадаем, што экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколу Статкевіча, Андрэя Саннікава, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Някляева іх адкаваты не бачылі з 29-30 снежня. Тое самае і з іншымі абвінавачанымі па справе аб масавых беспарадках.
Адмовіць Мінюсту на яго ўльтыматыўнае патрабаванне санкцый для адвакатаў было няпростым рашэннем. Калегі адвакатаў палітвязняў праявілі грамадзянскую мужнасць.