Пратэстанты абараняюць Палажанку
https://spring96.org/be/news/40714
2011
2011-01-15T19:18:00+0200
2011-01-15T19:18:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Царква "Новае пакаленьне" падала хадайніцтва пра вызваленьне маладафронтаўкі Насты Палажанкі пад адказнасьць яе чальцоў.
Прыхільнікі пратэстанцкай царквы "Новае
пакаленьне", што месьціцца ў Наваградку, падалі супольную заяву ў
менскую гарадзкую пракуратуру з патрабаваньнем зьмяніць меру стрыманьня ў
дачыненьні Насты Палажанкі з утрыманьня пад вартаю на падпіску пра нявыязд.
У выпадку станоўчага адказу на ліст, пратэстанты бяруць на сябе
адказнасьць за тое, каб да суду маладафронтаўка знаходзілася ў Беларусі й
не парушала заканадаўства.
Кожны з Вас таксама можа падаць падобнае хадайніцтва ў дачыненьні
любога з арыштаваных актывістаў. Больш падрабязную інфармацыю й прыклады
заяваў глядзіце ТУТ.