Міхалевіча перавялі на Валадарку
https://spring96.org/be/news/40474
2011
2011-01-06T18:19:00+0200
2011-01-06T18:19:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Арыштаваны кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пераведзены са следчага ізалятара КДБ у ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Жонка Міхалевіча Мілана не ведае, з чым гэта звязана:
- Гэта яшчэ не пацверджана дакладна, але, здаецца, гэта адбылося яшчэ ў першай палове дня. Лагічна было б, калі б усе ўтрымліваліся ў СІЗА на вул. Валадарскага. Таму што справа фармальнае падпадае пад ГУУС Мінгарвыканкама а не пад Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Жонку Алеся Міхалевіча непакоіць, што гэта пагоршыць умовы ўтрымання мужа – у так званай “Валадаркі” рэпутацыя установы, вельмі непрыстасаванай да жыцця.