viasna on patreon

Яшчэ двое падазраваных па справе аб беспарадках – Павел Вінаградаў і Леанід Навіцкі

2011 2011-01-07T13:35:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў і даверная асоба Саннікава – Леанід Навіцкі.

 

У актывіста кампаніі “Гавары праўду” Паўла Вінаградава ўначы з 4 на 5 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, якую ён здымаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус, які доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасці гаспадыні кватэры і суседзяў, праводзіў следчы Першамайскага РУУС Мінска Фіцэр Аляксандр. Самога Паўла адразу павезлі на допыт. Сёння стала вядома, што Павел Вінаградаў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваецца ў СІЗА на вул Валадарскага.

 

Статус падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках мае давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава – Леанід Навіцкі. Згодна з пастановай, ён падазраецца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадкаў (ч. 1, 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ). Пакуль Леанід на волі і знаходзіцца за межамі краіны.

 

Звесткі аб падазраваных могуць быць няпоўнымі, таму Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, хто ведае пра іншых асобаў, якім уручаны пастановы аб іх статусе падазраваных па дадзенай справе, паведаміць нам на мэйл: infocenter8@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства