viasna on patreon

Журналіста звольнілі за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу

2010 2010-12-29T11:42:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности" і супрацоўнік рэдакцый недзяржаўных СМІ звольнены.

Звальненне Ляўчук звязвае з тым, што ён адмовіўся выконваць заданні рэдакцыі. Алесь павінен быў пісаць, як добра праходзяць выбары; праводзіць апытанні берасцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць было забаронена. У любым матэрыяле толькі пазітыў. А ў апошні раз прасілі асудзіць Плошчу.

Пісаць пра гэтыя тэмы Алесь адмовіўся, пасля чаго на пошту ён атрымаў ліст, у якім паведамлялася, што ў адпаведнасці з рашэннем галоўнага рэдактара Яўгена Мялешкі, яму неабходна напісаць заяву на звальненне. Алесь перакананы, што прычына звальненьня – палітычна матываваная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства