Камп’ютар, мабільны і флэшкі канфіскавалі ў Міхася Башуры
28 снежня, а 14-й гадзіне на кватэру да літаратара і выдаўца Міхася Башуры прыйшлі супрацоўнікі КДБ. ома была толькі 10-гадовая дачка Башураў, якая невядомым людзям дзверы не адчыніла. З працы тэрмінова прыехала жонка Міхася Башуры.
Ёй прад’явілі пасведчанне супрацоўнікаў КДБ і запыталіся, дзе муж, на што яна адказала, што яго зараз няма. Тады ёй прад’явілі пастанову на ператрус, які працягваўся больш за тры гадзіны.
У выніку канфіскавалі ноўтбук дачкі, 2 цвёрдыя дыскі, флэш-карты, карты памяці, сім-карты, мабільны тэлефон, асабістыя паперы і дакументы па працы Міхася Башуры. Таксама сярод канфіскаваных рэчаў — пасведчанне сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Напрыканцы ператрусу жонцы Міхася Башуры, паведамілі, што яе мужу трэба як найхутчэй з’явіцца ў іх.