Вызвалены Дзяніс Лазар
https://spring96.org/be/news/40221
2010
2010-12-28T11:36:39+0200
2010-12-28T11:36:39+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Лазар, які праходзіў у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб "хуліганстве", вызвалены з ізалятара КДБ. Справа ў адносінах да актывіста "Маладога фронту" цалкам спыненая.
Дзяніс Лазар разам з Дзмітрыем Дашкевічам і Лобавым Эдуардам з'яўляўся падазраваным па крымінальнай справе аб "хуліганстве". Усе маладыя людзі былі затрыманы 18 снежня і ўтрымліваліся ў ізалятары КДБ. Сёння, 28 снежня, праз 10 сутак з моманту затрымання, стала вядома, што абвінавачанне Дзянісу не прад'яўлена, а малады чалавек вызвалены.
Рашэнне адносна Дзмітрыя Дашкевіча і Эдуарда Лобава пакуль невядомае.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вітае Дзяніса Лазара на волі!