viasna on patreon

Вярхоўны камісар па правах чалавека асудзіла гвалт у Беларусі

2010 2010-12-21T21:44:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Я вельмі занепакоеная ўжываньнем сілы супраць дэманстрантаў, якія не прымалі ўдзелу ў агрэсіўных дзеяньнях, гвалтам супраць кандыдатаў і выкраданьнем кандыдатаў ад апазыцыі ды іхных прыхільнікаў, затрыманьнямі актывістаў апазыцыі і праваабаронцаў, ператрусамі і перасьледам незалежных няўрадавых арганізацый"– заявіла спадарыня Пілэй заявіла ў прэс-рэлізе.

Наві Пілэй таксама асудзіла любыя заклікі да гвалту з боку некаторых радыкальных груп у апазыцыі. Адначасна яна падкрэсьліла, што "ўлады павінны ў поўнай меры паважаць і забясьпечваць правы сваіх палітычных апанэнтаў на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова".

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека запатрабавала неадкладнага вызваленьня апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія ня ўдзельнічалі ў гвалтоўных дзеяньнях і не падбухторвалі да іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства