viasna on patreon

Праваабаронцы працягнуць дапамогу рэпрэсаваным і сем’ям

2010 2010-12-21T19:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі цэнтра "Вясна" і камітэта "Салідарнасць" працягваюць складаць спісы затрыманых ва ўсіх мінскіх турмах, каардынуюць людзей з перадачай цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.

 Яны таксама вядуць перамовы з кіраўніцтвам саміх папраўчых устаноў з мэтай павялічыць час прыймання перадач і забяспечыць затрыманым належныя санітарных умоў:

Распавядае Іна Кулей:

– Прыехалі сюды, каб спраўдзіць спісы тых, хто сядзіць на Акрэсціна, таму што спісы папаўняюцца кожную хвіліну. "Наша ніва", "Вясна" вядуць такі спіс, мы разам вядзем. Па судах сядзяць нашы актывісты – трэба пазначаць, каму колькі даюці і куды накіроўваюць. Трэба рыхтаваць перадачы тым, хто з іншых гарадоў прыехаў – у іх няма нічога, ні зубной шчоткі, ні цёплага адзення. Для гэтага мы сюды прыехалі і заадно ўбачых, хто тут запісаны і каго у нас няма.

Па словах кіраўніцы камітэта "Салідарнасць", самай галоўнай цяжкасцю з’яўляецца менавіта высвятленне лёсаў затрыманых, некаторых з якіх яшчэ працягваюць судзіць і перавозіць у іншыя турмы.

Цягам дня актывісты маюць намер перадаць перадачы і зняволеным, што знаходзяцца ў Жодзінскім СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства