Наваполацк: Ціск на назіральнікаў пасля выбараў
https://spring96.org/be/news/39957
2010
2010-12-21T18:18:14+0200
2010-12-21T18:18:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхася Новікава, аднаго з назіральнікаў, які зафіксаваў на выбарчым участку № 22 у Наваполацку ўкідванне вялікай колькасці бюлетэняў адным чалавекам, заўтра выклікаюць да дырэктара па месцы працы.
Міхась працуе ў СРБУ-3 і звязвае выклік наўпрост са сваёй працай назіральніка. Ён лічыць, што будуць спрабаваць паставіць пад сумнеў яго словы і прапаноўваць адмовіцца ад іх.
Дарэчы, вышэйзгаданы факт – не адзінае парушэнне, зафіксаванае на гэтым участку. Непасрэдна пры падліку галасоў тымі ж назіральнікамі была выкрыта спроба пакласці бюлетэні, пададзеныя за Рыгора Кастусёва, у стопку кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. На патрабаванне назіральнікаў стопка была перагледжана і “памылка лічыльніка” выпраўлена.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”