Cтаршыня БХК Алег Гулак на волі
https://spring96.org/be/news/39947
2010
2010-12-21T11:22:00+0200
2010-12-21T11:22:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/aleh_hulak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак адпушчаны на волю. Суд не адбыўся з-за недахопу доказаў. Адміністрацыйная справа накіраваная на дапрацоўку.
Нагадаем, што Алег Гулак быў затрыманы 19 снежня на перакрыжаванні вуліцы Валадарскага і праспекта Незалежнасці, калі на плошчы Незалежнасці праходзіла мірная акцыя пратэсту.