Башуру рыхтуюць новае абвінавачаньне
https://spring96.org/be/news/36409
2010
2010-10-15T10:46:50+0300
2010-10-15T10:46:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bashura.jpg
Прадстаўніца абвінавачаньня Галіна Конева папрасіла час, каб высунуць новае абвінавачваньне. Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак да 10.00 18 кастрычніка.
Суд Савецкага раёну Менску разглядае справу супраць актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры.
Башуру вінавацяць у паўторнай падробцы дакумэнтаў.
Прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду" перакананыя, што іхнага паплечніка перасьледуюць за грамадзкую дзейнасьць.