Сямейны пікет за беларускую школу
https://spring96.org/be/news/35046
2010
2010-09-03T09:34:42+0300
2010-09-03T09:34:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mova-piket.jpg
Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.
Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»
Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».