Працяг справы Тэрэсы Собаль
- Аднаўленне ў 3-ці раз крымінальнай справы ў дачыненні да былой дырэктаркі Дому польскага ў Iвянцы Тэрэсы Cобаль была для нас нечаканасцю, - так пракаментаваў першы сакратар польскага пасольства ў Mінску Павал Mарчук затрыманне на мяжы ў Брэсце актывісткі непрызнанага ўладамі Беларусі Cаюза палякаў.
- Справа Тэрэсы Cобаль непасрэдна звязана з працягам змагання афіцыйнага Miнска за польскі Дом ў Iвянцы, - перакананы Mарчук.
- Мы вельмі здзіўлены. Мы думалі, што гэтая справа, ў сувязі з характарам і адсутнасцю доказаў, будзе закрыта. Вырашылі інакш. Цяжка нават прадказаць далейшае развіццё падзей. Мы прымем больш шырокія дзеянні, нацэленыя пакласці канец непатрэбнаму абодвум бакам канфлікту.
Павал Mарчук паведаміў, што польскі бок прадпрымае дыпламатычныя захады па высвятленні сітуацыі вакол справы Tэрэсы Cобаль. Крымінальная справа супраць яе была распачатая 5 студзеня сёлета. Актывістку падазравалі ў злоўжыванні службовым становішчам, доказаў у справе не было, таму справу ўжо 2 разы закрывалі.