viasna on patreon

Пачаўся разгляд скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА "Рух "За Свабоду"

2008 2008-08-05T17:57:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі на судзе па справе грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” настойвае на тым, што большасць заяўнікаў займаюцца палітычнай дзейнасцю, удзельнічаюць у массавых акцыях, даюць каментары палітычным падзеям, і таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, то мэты яе хутчэй за ўсё не будуць адпавядаць пазначаным у статуце.

На судзе прысутнічаюць усе заяўнікі скаргі, акрамя Аляксандра Мілінкевіча, які цяпер удзельнічае ў працы ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для дэмакратычных кандыдатаў. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Кулік вядзе справу на беларускай мове.

Пасля абедзенага перапынку адбыліся судовыя спрэчкі па справе. Пракурор падтрымаў рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”.

- Тое, што пракурор падтрымаў рашэнне Мінюства можа сведчыць пра прыняцце рашэнне не на нашу карысць, - адзначыў адзін з заяўнікаў скаргі Юрась Губарэвіч.

Заўтра, 6 жніўня, а 15-ай гадзіне Вярхоўны суд вынясе рашэнне па скарзе заснавальнікаў ПАГА “Рух “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства