Малады Фронт падае у суд на Менгарвыканкам
Менгарвыканкам адмовіў Маладому Фронту ў правядзеньні рэгістрацыйнага Зьезду на плошчы Каліноўскага і не прапанаваў іншага месца ці памяшканьня для яго правядзеньня.
Адмова Менгарвыканкама грунтуецца на падставе , што мэтро знаходзіцца бліжэй за 200 мэтраў ад плошчы Каліноўскага, што парушае нормы. У сваю чаргу Менгарвыканкам не прадставіў альтэрнатывы, чым парушыў беларускае заканадаўства.
Малады Фронт будзе падаваць у суд на Мегарвыканкам на падставе таго, што дзяржаўная ўстанова парушае заканадаўства і не выконвае абавязкі, у якія ўваходзіць дапамагаць грамадзянам з пошукам памяшканьня для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, Малады Фронт падаваў 30 заяў на памяшканьні для Зьезду і атрымаў 30 адмоў.
Акрамя таго, заява ў Менгарвыканкам была пададзена каля 2-х месяцаў назад. Такім чынам, Менгарвыканкам спазьніўся амаль на месяц.