viasna on patreon

Дашкевіча і Фінькевіча выклікаюць у Менгарвыканкам

2008 2008-08-05T17:43:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэраў Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча выклікалі ў Менгарвыканкам з нагоды заявы на правядзеньне рэгістрацыйнага Зьезду Маладога Фронту на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча).

Напачатку лета Малады Фронт падаў 30 заяў у дзяржаўныя ўстановы Менска: школы, Палацы культуры і інш. з просьбаю дазволіць 15 жніўня правесьці рэгістрацыйны Зьезд міжнароднай арганізацыі. Аднак ніводная з пададзеных заяў задавольнена не была. Некаторыя ж заявы ўвогуле былі праігнараваны кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, нягледзячы на тое, што па законе яны абавязаны даць пісьмовы адказ.

Малады Фронт ад імя Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча падаў заяву ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем выдзяліць памяшканьне на правядзеньне Зьезду ці дазволіць правесьці яго на плошчы Кастуся Каліноўскага.

Сёньня ўлады павінны даць афіцыйны адказ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства