Судовае паседжаньне па зыску Аляксандра Меха працягнецца 22 жніўня
4 жніўня адбылося папярэдняе паседжаньне суда Кобрынскага раёна, на якім разглядалася заява Аляксандра Меха аб узнаўленьні яго на працы ў мясцовым упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз». Нагадем, Аляксандр Мех быў звольнены 28 чэрвеня за свой намер удзельнічаць у выбарах.
У заяве Аляксандр Мех просіць аднавіць яго ў працы, кампэнсаваць за вымушаны прагул і за маральную шкоду 500 тысяч рублёў.
Сёньня ў судзе апроч Аляксандра Меха прысутнічалі яго прадстаўнік Уладзімер Малей, прадстаўнікі прафсаюзу, кіраўнік прадпрыемства, ядкуль быў звольнены спадар Мех, Уладзімер Галашкін, юрыст ад прадпрыемства.
Паседжаньне суду вёў Бабаскін Аляксандр Вітальевіч.
Падчас дэбатаў суддзя задаў спадару Галашкіну пытаньне аб тым, чаму ня быў працягнуты кантракт Аляксандра Меха. На што быў дадзены адказ, што кіраўнік прадпрыемства можа без тлумачэньня не працягваць кантракт.
Працяг паседжаньня суду адбудзецца 22 жніўня.