viasna on patreon

"Нацболы" збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў

2008 2008-06-17T13:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Нацыянал-бальшавікі", які спрабуюць легалізавацца ў Беларусі праз рэгістрацыю грамадскага аб'яднання, збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік філіі расійскай паўлегальнай партыі, якая адзначыліся ў Беларусі шэрагам акцый, накіраваных супраць нацыянальных партый і арганізацый, недзяржаўных выданняў:

"Будуць увосені выбары. Найхутчэй ад нашай партыі на іх пайдуць некалькі кандыдатаў у парламент. Калі не паспеем зарэгістравацца, то яны будуць балатавацца ад нашых саюзнікаў. У нас афіцыйныя дамоўленасці ўжо ёсць".


Аднак назвы гэтых арганізацый пакуль трымаюцца ў сакрэце. Паводле словаў прадстаўніка "нацболаў", у выпадку легалізацыі філія збіраецца змяніць накірунак дзейнасці і праводзіць пераважна сацыяльныя акцыі. Ён падкрэсліў, што іх структура ніколі не атрымлівала падтрымку ад уладаў, але выступае за саюз Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства