Дзень салідарнасьці ў Беларусі
Менск. Дзень Салідарнасці скончыўся некалькімі вулічнымі акцыямі, ў якіх узялі ўдзел ад 20 да 40 актывістаў кампаніі. Маладыя людзі выйшлі на праспект Незалежнасці і вуліцу Няміга ў цэнтры горада з партрэтамі палітвязняў. Яшчэ адна акцыя прайшла ля станцыі метро "Пушкінская".
Акрамя партрэтаў Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча актывісты кампаніі трымалі ў руках фотаздымак Аляксандра Атрошчанкава, які адбывае арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Дзень Салідарнасці ў Мінску скончыўся некалькімі вулічнымі акцыямі, ў якіх узялі ўдзел ад 20 да 40 актывістаў кампаніі. Маладыя людзі выйшлі на праспект Незалежнасці і вуліцу Няміга ў цэнтры горада з партрэтамі палітвязняў. Яшчэ адна акцыя прайшла ля станцыі метро "Пушкінская".
Гародня. Акцыю Салідарнасці з палітычнымі вязнямі і сем'ямі зніклых палітыкаў правялі актывісты кампаніі ў Горадні. Яны выйшлі на плошчу каля Фарнага касцёла, што ў самым цэнтры горада. Маладыя людзі трымалі ў руках партрэты Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых грамадскіх дзеячоў нашай краіны. Акцыя працягвалася 15 хвілінаў, нікога не затрымалі.
Таксама актывісты кампаніі вывесілі расцяжкі з лічбай "16" і словам "Памятай!" на будынках у цэнтры горада.
У Берасці затрыманыя двое актывістаў кампаніі, якія ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Маладыя людзі стаялі ў ланцугу і трымалі партрэты маладых людзей, асуджаных па так званай "Справе 14-ці". Пасля сканчэння акцыі да яе ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі Яўгена Скрабца і Сяргея Срэднікава.
Затрыманых даставілі ў РАУС Ленінскага раёну Брэста, дзе ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Зараз усе затрыманыя вызваленыя.
Салігорск. У Дзень Салідарнасьці актывісты Салігорскага Маладога Фронту традыцыйна выйшлі на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі зьніклых палітыкаў і палітзьняволеных Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча.
Акцыя прайшла без затрыманьняў. Нягледзячы на тое, што на плошчы было шмат супрацоўнікаў міліцыі, яны не разганялі моладзь, а толькі здымалі акцыю на відэа.
Паводле сайтаў моладзевых рухаў