Сьвятара судзяць за ўсталяваньне крыжа
https://spring96.org/be/news/22344
2008
2008-06-17T10:38:18+0300
2008-06-17T10:38:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старадарожскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.
Празь некалькі дзён пасьля ўсталяваньня мясцовыя ўлады дэмантавалі крыж і адвезьлі яго ў царкву ў вёску Залужжа. За ўдзел ва ўсталяваньні крыжа раней ужо былі асуджаныя на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік.