viasna on patreon

Суд над Алесем Масюком перанесены на тыдзень

2008 2008-06-11T11:02:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд задаволіў хадайніцтва слонімскага актывіста Алеся Масюка аб пераносе слуханняў і ўдзеле ў іх адваката.


Учора пры разглядзе ў раённым судзе Слоніма адміністратыўная справа грунтавалася на рапарце супрацоўніка міліцыі Ігара Клыбіка, які засведчыў, што Алесь Масюк і Аляксандр Мілінкевіч удзельнічалі ў несанкцыянаванай сустрэчы з жыхарамі горада яшчэ 18 красавіка.


– Фактычна ўсе прэтэнзіі да мяне грунтаваліся на рапарце міліцыянта, напісаным заднім чыслом, – упэўнены Алесь Масюк. Актывіст паведаміў, што 26 красавіка міліцыянты выклікалі слонімскіх актывістаў на размову па выніках прыезду 18 красавіка ў горад лідэра Руху “За Свабоду”. Тады супрацоўнікі міліцыі спасылаліся выключна на ананімны допіс пра тое, што Алесь Масюк нібыта арганізаваў несанкцыянаваную сустрэчу з вядомым палітыкам.


Спадар Алесь таксама паведаміў, што ў якасці сведкаў судом прыцягнуты 2 чалавека, якія не ўдзельнічалі ў сустрэчы. Актывіст заявіў хадайніцтва аб пераносе слуханняў і ўдзеле ў іх адваката. Суддзя Аляксандр Шылін задаволіў хадайніцтва. Слуханні адбудуцца а 10 гадзіне 17 чэрвеня ў Слонімскім райсудзе.


Нагадаем, слонімскага актывіста вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства”), за нібыта арганізацыю несанкцыянаванай сустрэчы Мілінкевіча з жыхарамі горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства