Разгляд скаргі актывіста руху “За Свабоду” перанеслі
Слуханні па скарзе на звальненне гарадоцкага актывіста адкладзеныя на 11 чэрвеня.
Разгляд справы пачнецца аб 11 гадзіне ў наступную сераду. Такое рашэнне прыняў суддзя гарадоцкага суда Аляксандр Ляшковіч. Ён задаволіў хадайніцтва Леаніда Аўтухова аб прыцягненні да справы дадатковых сведкаў з боку працоўнага калектыву.
Старшыня суполкі афіцыйнага прафсаюза прадпрыемства Антаніна Захарава, дзе раней працаваў сп. Аўтухоў, адмовіўся аказаць юрыдычную дапамогу і прадаставіць абаронцу.
Актывіст Руху “За Свабоду” Ленаід Аўтухоў упэўнены, што яго звальненне незаконнае, бо яно з’яўляецца пакараннем за ягоную актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Актывіст намераны дабівацца аднаўлення на працы.
Нагадаем, Актывіст Руху звольнены з пасады аператара ачышчальных пабудоваў ГРУП ЖКГ “Гарадок” з фармулёўкай “у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта” 3 красавіка. Палітычная і грамадская актыўнасць супрацоўніка гарадоцкай ЖКГ выклікала негатыўную рэакцыю ўладаў і мясцовага актывіста вырашылі пакараць непадаўжэннем кантракту. Мясцовыя ўлады пазбавілі працы бацьку двух дзяцей, які не меў ніякіх заўваг і спагнанняў.