5 чэрвеня ў Гародні будуць судзіць за канцэрт польскай групы
https://spring96.org/be/news/22111
2008
2008-06-03T14:50:47+0300
2008-06-03T14:50:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 5 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні прызначаны судовы разгляд адміністратыўнай справы, распачатай супраць гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава. Грамадскага актывіста вінавацяць паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў").
Пратакол пра адміністратыўнае правапарушэньне быў складзены на Віктара Сазонава маёрам Пятром Ленецам пасьля канцэрту ў Гародні папулярнай польскай групы “Ломбард”. У той дзень Віктар Сазонаў разам з старшынём абласной арганізацыі АГП Юрыем Істоміным былі заўважаныя з бел-чырвона-белым сьцягам у руках на даху прыватнага будынку па вуліцы Будзённага, у двары якога адбываўся канцэрт. Істоміна будуць судзіць таксама 5 чэрвеня.