viasna on patreon

Пенсіянерку Ганну Стражэвіч асудзілі да 4 гадоў калоніі

2024 2024-12-11T10:43:59+0300 2024-12-11T10:43:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/strazhevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс над палітзняволенай Ганнай Стражэвіч у закрытым рэжыме распачаўся 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Суддзя Вікторыя Паляшчук напачатку снежня агучыла жанчыне прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 550 базавых велічыняў (22 000 рублёў). Ганну абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

59-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе была распачата за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК), "абразу міліцыянта" (арт. 369 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Суд быў закрытым, таму падрабязнасці абвінавачванняў невядомыя. Меркавана, судзілі яе ў тым ліку за салідарнасць з палітвязнямі. Вядома, што Ганна актыўна пісала ім лісты.

Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную Ганну Стражэвіч

Былая палітзняволеная распавяла "Вясне", як Ганна падтрымлівала яе лістамі, а цяпер сама мае патрэбу ў гэтым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства