viasna on patreon

Жыхара Краснаполля асудзілі на год калоніі за выказванне пра Лукашэнку

2024 2024-12-02T15:41:18+0300 2024-12-02T15:41:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхара Краснаполля Аляксандра Кірэева асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за крытыку Лукашэнкі пры сілавіках. Такі прысуд вынес суд Краснапольскага раёна другога кастрычніка 2024 году.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Падставай для крымінальнай справы стала тое, што Кірэеў у чэрвені 2024 года ў прысутнасці супрацоўнікаў Краснапольскага РАУС і аддзела прымусовага выканання Краснапольскага раёна, выказаў негатыўную ацэнку Лукашэнкі. Паводле версіі абвінавачання, пры гэтым ён выкарыстаў ненарматыўную лексіку. 

Прысуд агучына суддзя Яўгенія Краўцова. Вядом, што Кірэеў абскардзіў прысуд у Магілёўскі абласны суд, але яго пакінулі без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства