viasna on patreon

"Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш", — Марыя Бабовіч пра меддапамогу ў жодзінскай турме

2024 2024-05-21T12:27:00+0300 2024-05-21T13:21:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babovich_01.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах несвабоды. Былая палітзняволеная, праваабаронца і актывістка Марыя Бабовіч распавяла пра абследаванні ў жодзінскай турме № 8 і пра неаказанне медычнай дапамогі турэмным лекарам.

babovich_01.png

"Калі нас перавялі з ІЧУ Акрэсціна ў жодзінскую турму № 8, у так званыя адстойнікі або падвалы, не ведаю як у іх там называецца. Перад тым, як цябе перавесці ў камеры, табе цэлы дзень праводзяць "абследаванне". Мяне спачатку завялі на флюараграфію, і я так здзівілася, а там кабінет у прынцыпе такі, як і ў лякарнях, гэта значыць яшчэ больш ці менш. Я такая: "Нічога сабе". Але ў далейшым, калі мяне павялі здаваць кроў з вены, бралі не кроў, а проста паветра, і калі я ўжо губляла прытомнасць, я кажу медсястры: "Напэўна не варта далей гэтага рабіць". І яна паглядзела, а там тры кроплі ў шпрыцы было. Медсястра кажа: "Ну, і так нармальна". І так цэлы дзень мы хадзілі кудысьці з кабінета ў кабінет. Было трошкі жудасна, насамрэч, ад таго, што ты бачыш".

"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 мая — Дзень палітвязняў

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблем неаказання належнай медычнай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітвязняў.

Потым нас перавялі ў камеры. І другім выпадкам, з якім я сутыкнулася, — таксама дзяўчына палітзняволеная, у яе былі праблемы з ціскам. Напэўна, не ведаю, ці рэзка падскочыла, ці знізілася. І яна крычала, што патрэбен лекар ці фельчар, хто ў іх там. У выніку ён прыйшоў, адкрыў кармушку, паглядзеў здалёк — яна ляжыць, ужо пры смерці. Ён глядзіць і кажа гэтую фразу: "Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш, нічога страшнага". Кармушка зачыняецца і ён сыходзіць. Усе зняволеныя ў камеры, вядома, былі на кіпішы. Быццам у кагосьці былі нейкія медыкаменты. Тая ж валяр'янка, таблеткі заспакойлівыя. Яна выпіла, нібыта ёй палягчэла. Але асадак, вядома, застаўся".

Гісторыі былых палітвязняў:

"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры

Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, дзе ў ліпені 2023 года памёр мастак Алесь Пушкін, а таксама пра здзек канваіраў са зняволенага з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.

"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА

Галоўная рэдактарка выдання "Plan B." і былая палітзняволеная Вольга Лойка распавяла пра "каранцін" у СІЗА і медычную дапамогу пры праблемах з ныркамі.

"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна

Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.

"Хварэць у турме — раўназначна смерці". Вольга Рытус пра меддапамогу ў зняволенні

Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.

"Ён бы мяне залячыў да смерці", — Леў Антанюк пра медычную дапамогу ў калоніі

Былы палітвязень Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3.

Глядзіце відэа ў Tik-Tok "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства