viasna on patreon

"Ён бы мяне залячыў да смерці", — Леў Антанюк пра медыцынскую дапамогу ў калоніі

2024 2024-05-20T17:51:25+0300 2024-05-20T18:23:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antanuk_01.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3. 

"Была такая тэма, што я пайшоў да лекара. Каб вы зразумелі, мяне прыняў не тэрапеўт, а лекар-нарколаг. У мяне была прастуда, але я думаў, што ў мяне можа вушная пробка. Я яму сказаў: "Можа быць у мяне вушная пробка". Лекар не паглядзеў і пачаў прамывываць мне гэтае вуха. І атрымліваецца, я ўсё хадзіў туды, усё прамываў-прамываў, усё больш станавіўся глухім і нічога не чуў. Потым я вырашыў да іх не ісці. Атрымалася, што ў мяне проста была прастуда і запаліліся вось гэтыя вузлы (у вуху) і потым я ў іншага зняволенага, толькі не палітычнага, узяў таблетку і ў мяне гэта за дзень прайшло. А я так тыдзень хадзіў і, думаю, ён бы мяне залячыў да смерці.

"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 траўня — Дзень палітвязняў

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Наконт стаматалогіі: там была такая тэма, што яны звычайна казалі людзям, калі аглядалі зубы і ў чалавека, напрыклад, вельмі баліць зуб, лекары ў калоніі казалі: "Колькі табе сядзець?". Ну, напрыклад, нехта кажа там "паўтара года", яму адказвалі: "Ну адсядзіш і вылечыш на волі". А калі 20 год (тэрмін зняволення), казалі: "Ну, за 20 год у цябе ўсе зубы павыпадаюць". Таму лячыць не трэба.

Калі я глядзеў на людзей, якія медыкі (у ІЧУ Акрэсціна), у мяне заўсёды ўзнікала да іх пытанне, таму шта, па сутнасці, у іх няма службовай лесвіцы, яны там непадначаленыя, яны як звычайныя людзі ў паліклініцы, але было такое, што яны больш можа жорстка ставіліся да людзей, чым самі супрацоўнікі. І гэта палягала ў тым, што медыкі ў ІЧУ маглі проста не аказваць медыцынскую дапамогу. Гэта вельмі дзіўна, наколькі ў іх за гэтыя гады, а звычайна, я так разумею, яны ўжо папрацавалі там 10 год. Наколькі ў іх гэтая планка нізка так упала, што яны ўжо так фармальна падыходзяць, думаючы, што кожны, так званы зэк, сімулюе".

Гісторыі былых палітзняволеных:

"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры

Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, дзе ў ліпені 2023 года памёр мастак Алесь Пушкін, а таксама пра здзек канваіраў са зняволенага з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.

"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медыцынскую дапамогу ў СІЗА

Галоўная рэдактарка выдання "Plan B." і былая палітзняволеная Вольга Лойка распавяла пра "каранцін" у СІЗА і медычную дапамогу пры праблемах з ныркамі.

"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна

Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.

"Хварэць у турме — раўназначна смерці". Вольга Рытус пра меддапамогу ў зняволенні

Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.


Глядзіце відэа ў Tik-Tok "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства