viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-04-02T14:46:22+0300 2024-04-09T13:44:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 2 красавіка:

Падзея: Правабароны цэнтр "Вясна"  і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў атрымалі Прэмію ўніверсітэта Граца за дакументаванне парушэнняў правоў чалавека.

Час выбараў: Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадставіла выніковую аналітычную справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года.

"Выбары прайшлі ў атмасферы страху і са шматлікімі парушэннямі", — адзначае прадстаўніца кампаніі Віка Рудзянкова.

Крымінальны пераслед: Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў "Народных амбасадаў" і "Беларусаў замежжа". Гэта пракаментуе прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева:

"Магчыма, гэта была такая помста".

Viasna96 · 2024-04-02 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства