viasna on patreon

Якія прыбіральні ў зняволенні? Адказваем у падкасце "Вясна прыйдзе"

2024 2024-02-11T19:14:50+0300 2024-02-13T13:08:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-44.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.

Некалькі герояў, якіх затрымалі па палітычных матывах, распавялі пра свой досвед:

"Цэлы дзень не было вады і не было чым змыць. Восем чалавек. І ўсё гэта проста ляжала кучай у камеры. Ну вось проста горка!", – узгадвае Алена Дзядзюля пра камеру ў Жодзіна.

"Акурат над прыбыральняй была ўсталявана відэакамера. А супрацоўнікі з большага былі мужчыны", – кажа Марына, якая абывала арышт у СІЗА№6 (Баранавічы)

"Унітаз не быў нічым адгароджаны. Мне трохі няёмка было перад дзяўчатамі, – успамінае Таццяна Мастыка, якая пабывала ў СІЗА КДБ. – А ў іншых камерах было вядро. Абавязак ахоўніка быў праглядаць гэтае вядро".

"Вы надакучылі ў гэтую хату прасіць шторкі!", – цытуе словы міліцыянта Аляксадр Бабко. – Быў у камеры чалавек з пратэзам нагі. Мы адварочваліся, але падавалі руку, каб ён трымаўся – і так ён хадзіў у туалет".

"Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка.Магчымасць карыстацца прыбіральняй ва ўмовах, якія не прыніжаюць годнасць чалавека, гэта права чалавека і гэта замацавана ў шматлікіх міжнародных актах".

"Колькі зараз людзей у няволі і колькі будзе яшчэ? Гэтую сістэму трэба мяняць, і прыбіральні ў ёй таксама", – адзначае вядучая падкаста Кацярына.

А Аляксандр Бабко дадае: у зняволенні мы павінны адчуваць сябе людзьмі.

Дакументаваць такія гісторыі важна! Для гэтага звартайцеся па кантактах у тэлеграм @ViasnaDOC⁠

Слухаць падкаст:

"Вясна прыйдзе" · Якія прыбіральні ў зняволенні

Слухайце падкаст таксама праз:

Іншыя выпускі падкаста:

2023 год у правах чалавека

Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў?

"Мы павінны справіцца". Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыю Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем.

Трыпціх: сястрынства. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Гэты выпуск падкаста — пра трох сёстраў: Паліну, Ульяну і Машу. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.

"Хвіліна як дзень". Палітвязні — пра момант свайго вызвалення

Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі. Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства