viasna on patreon

"Мы павінны справіцца". Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі

2023 2023-12-17T14:58:42+0300 2023-12-18T15:26:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_42.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо 39 месяцаў, як Марфа Рабкова ў зняволенні. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года.  Два з паловай гады яна правяла ў СІЗА-1 на Валадарскага. А ў сярэдзіне сакавіка 2023 была этапавана ў гомельскую калонію.

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыю Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем.

"Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца",— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.

"Вясна прыйдзе" · “Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі

А таксама слухайце на іншых зручных вам пляцоўках:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства