"Хвіліна як дзень". Палітвязні — пра момант свайго вызвалення. Падкаст "Вясна прыйдзе"
Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі. Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.
Палітзвязні, якія распавялі свае гісторыі:
Аляксандр Бабко: "Папірос нямерана спаліў… Я вельмі хваляваўся — зараз убачу волю! І тут я пачуў сястры голас... Нават зараз такія мурашкі, успаміны".
Дзяніс Дзёмух: "Паветра ў калоніі і калі ты выйшаў, мяняецца. Як быццам ты быў у купале, дзе проста іншы свет. І ты выходзіш — і ўдыхаеш свежае паветра. Як быццам ты адкрыў партал — і ўвайшоў у новы свет".
Вольга Дубовік: "[У дзень вызвалення] гуляла па Гомелі — не хацелася ездзіць на транспарце. Зайшла ў краму — зразумела, што хачу глазураваных сыркоў. Накупіла. Было нязвыкла хадзіць па горадзе".
Алег Груздзіловіч: "Калі мяне вялі ў калоніі па калідоры, у мяне ў глазах было цёмна. А калі зачыталі мне ўказ аб падпісанні прашэння аб памілаванні — я стаў бачыць нармальна. Бачу, што гэта робіць жанчынка-афіцэрка... І я стаў паступова вяртацца да жыцця".
Аляксандр Казакевіч: "Калі я выпаўз [праз граніцу], я пад памежным слупом лёг і, напэўна, пяць хвілін ляжаў і кайфаваў: усё, я не ў Беларусі!"
Слухайце выпуск падкаста на:
Іншыя выпускі падкаста:
Шлях да "Вясны". Як прыходзяць да праваабароны
Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі
Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце "Вясна прыйдзе"