Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/114251
2024
2024-02-06T10:27:37+0300
2024-02-06T10:27:37+0300
2024-02-06T10:27:37+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2_90.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што 27 снежня 2023 году ў Лідзе агучылі прысуд 63-гадоваму Генадзю Жукелю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд агучыла суддзя Наталля Лобан.
Мужчына патэлефанаваў у раённую міліцыю і выказаўся ў бок Лукашэнкі, калі размаўляў з дзяжурным. Вядома, што ў гэты момант ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Раней яго ўжо судзілі за хуліганства і некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.