viasna on patreon

Больш за 2300 зваротаў. Юрыдычная служба і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год

2024 2024-01-09T17:32:44+0300 2024-01-10T13:20:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zvarot96.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыдычная служба "Вясны" і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год. Якія яны?

@zvarot96  – Юрыдычная служба "Вясны"

  • За 2023 год на праз тэлеграм да юрыдычнай службы ад людзей паступіла 610 зваротаў.

Вось некаторыя з водгукаў:

"Дзякуй, што вы ёсць!

Дзякуй вялікі. Вы мне вельмі дапамаглі. Дзякуючы вашай дапамозе, я атрымала вельмі важны дакумент з суда па маёй адміністратыўнай справе.

Вялікі дзякуй за працу! Быў уражаны супрацоўніцтвам. Поспехаў!"

  • Таксама юрысты "Вясны" накіравалі за 2023 год 10 зваротаў да спецыяльных дакладчыкаў ААН. Вось некаторыя з іх:

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду

Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытаннях аб праваабаронцах, свабодзе мірных сходаў і аб’яднанняў, а таксама стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды прызнання арганізацыі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні праваабаронцаў, Спецдакладчыка па пытаннях аб ухваленні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выяўленне, а таксама да Спецдакладчыка па пытаннях аб свабодзе мірных сходаў і а'яднанняў.

Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты ПЦ "Вясна" прапануюць вывесці артыкул 411 з КК

Юрысты ПЦ "Вясна" звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды затрыманняў беларусаў за данаты

Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот чатыром Спецдакладчыкам з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды.

  • Юрысты "Вясны" паспелі накіраваць 19 зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН (да дэнансацыі Беларуссю Факультатыўнага пратакола, якая уступіла ў моц 8 лютага 2023 года)

Герб на акне, Курапаты і дзесяцігадовы малюнак. Тры справы супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН

У Камітэце па правах чалавека ААН былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна".

@ViasnaSOS  — Гарачая лінія "Вясны"

За 2023 год Гарачая лінія прыняла 1765 зваротаў:

  • З іх больш за ўсё (траціну) складаюць запыты аб дапамозе (гэта псіхалагічная, матэрыяльная дапамога, запрос на дакументаванне, пытанні аб візах і эвакуацыі);
  • Чвэрць складае інфармацыя аб затрыманнях і арыштах (Гарачая лінія тут ажыццяўляе пошук і варыянты дапамогі затрыманым);
  • Яшчэ чвэрць тычыцца тэмаў крымінальных справаў і палітзняволеных;
  • Пятая частка – адміністратыўны працэс і юрыдычная дапамога (кансультацыя па позвах, абскарджваннях, запіс да юрыстак і г.д.)
  • Астатняе – самыя розныя пытанні, якія паступаюць на Гарачую лінію. Напрыклад, удакладненне, як даведацца, дзе знаходзіцца знаёмы, ці пытанні пра звальненне за удзел у пратэстах 2020, альбо просьба аб канусльтацыі пра магчымасць прыцягнення па крымінальным артыкуле.

"Да нас прыйшлі", "на брата завялі крыміналку"… З якімі запытамі звяртаюцца на Гарачую лінію "Вясны"?

Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.

"Вясна" надалей працягвае сваю працу. Звяртайцеся ў тэлеграме:

  • За юрыдычнай кансультацыяй – @zvarot96

  • Для аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека @ViasnaSOS

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства