viasna on patreon

Футбольнага трэнера ў Мінску пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-11-24T11:53:31+0300 2023-11-24T11:53:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratasenia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Пратасеня. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Пратасеня. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 11 лістапада за ўдзел у пратэсным шэсці ў лістападзе 2020 года вынесены прысуд трэнеру по футболу БГУ Руслану Пратасеню.

Крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх паводле ч. 1 арт. 342 КК разглядала суддзя Ала Скуратовіч. Да суда Руслан утрымліваўся ў СІЗА №1

Па матэрыялах абвінавачання, Руслан Пратасеня ў лістападзе 2020 года ў нядзелю, разам з іншымі асобамі на праспекце Пераможцаў у Мінску “выкрыкваў лозунгі, на заклікі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, чым парушыў працу грамадскага транспарту, што прычыніла шкоду ў суме 30 687,17 рублёў”.

Аднак суд выключых з абвінавачання ўказанне на тое, што Руслан публічна выкрыкваў лозунгі, паколькі дадзеныя абставіны ў судовым пасяджэнні абвінавачаным адмаўляліся, пры гэтым паказанні апошняга ў дадзенай частцы бокам абвінавачвання абвергнутыя не былі.

Суд пастанавіў прызначыць Пратасеню пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.

Варта нагадаць, што Рамана Пратасеню затрымлівалі на акцыі пратэсту 15 лістапада 2020 года і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 14 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства