viasna on patreon

Пасля перапынку працягнецца суд над галоўным рэдактарам "Рэгіянальнай газеты" Аляксандрам Манцэвічам

2023 2023-10-23T09:10:00+0300 2023-10-23T09:08:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mantsevich_cover.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Манцэвіч. Фота: Радыё Свабода

Аляксандр Манцэвіч. Фота: Радыё Свабода

У судзе Маладзечанскага раёна 23 кастрычніка працягнецца суд над галоўным рэдактарам "Рэгіянальнай газеты" Аляксандрам Манцэвічам. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

Крымінальную справу вядзе суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

Палітзняволенага журналіста затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме. Да суда ён быў змешчаны ў следчую турму №8 у Жодзіна.

Паводле следства, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта “распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах загадзя ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады”.

У Маладэчна пачынаецца суд над галоўным рэдактарам "Рэгіянальнай газеты"

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем.

 А ў артыкулах выдання, па меркаванні абвінавачання, "утрымлівалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фарміраванне ілжывых уяўленняў аб незахаванні ў Рэспубліцы правоў і свабод грамадзян".

Аляксандр Манцэвіч — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.

Журналіста пачалі судзіць яшчэ 26 верасня. Але 12 кастрычніка суддзя Іршын прызначыў наступнае пасяджэнне ад на 23 кастрычніка. Магчыма, гэта звязана з перафарматаваннем абвінавачання Манцэвічу на іншы артыкул Крымінальнага кодэкса.

За час правядзення суда, "Рэгіянальная газета", галоўным рэдактарам якой быў Аляксандр, выключаная з рээстра зарэгістраваных СМІ за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

Падтрымайце Аляксандра паштоўкай альбо лістом: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства