viasna on patreon

Два месяцы арышту на гаўптвахце – ваеннаслужачаму са Жлобіна за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года

2023 2023-05-31T09:56:32+0300 2023-05-31T09:56:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна 11 траўня вынес прысуд ваеннаслужачаму Узброеных сіл Беларусі Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе, калі яшчэ ён не быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Аляксандр Строкаў, які знаходзіцца на вайсковай службе, быў абвінавачаны ў дзеяннях, зробленых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна. Паводле дадзеных гомельскіх праваабаронцаў, хлопец навучаўся ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы па спецыяльнасці «Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка» са спецыялізацыяй «Электраметалургія чорных і каляровых металаў».

Прыгавор – два месяцы арышту на гаўптвахце.

У Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, адбылася мірная акцыя пратэсту, удзельнікі якой, як і па ўсёй краіне, выказвалі сумненні ў выніках галасавання, аб якіх паведамляла ўлада. За гэту акцыю асуджаны некалькі дзесяткаў чалавек. Сярод іх раней ужо быў і ваеннаслужачы Унутраных войск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства