viasna on patreon

Былога дырэктара стаматалагічнай клінікі асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

2023 2023-04-07T18:38:28+0300 2023-04-10T10:51:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-pratestu-u-minsku_iljustratyunae-fota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

akcyja-pratestu-u-minsku_iljustratyunae-
Фотаздымак мае ілюстратыўны характар. Фота: Spring96.org

Валерыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, падчас якіх ён выходзіў на праезную частку і “выкарыстоўваў палотнішча бел-чырвона-белага колеру як пратэсны сімвал”.

“На адным з фотаздымкаў Савіцкі выяўлены на фоне кардона з прадстаўнікоў сілавых ведамстваў паблізу будынка ГУМа і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь”.

Мужчыну апазналі па фотаздымках з акцый, якія знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне. Ён раскаяўся ў здзейсненым.

Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам памерам 7400 беларускіх рублёў.

Валерый Савіцкі — былы дырэктар прыватнай стаматалагічнай клінікі, лекар хірург-стаматолаг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства