viasna on patreon

У Гомелі вынесены прысуд адміністратарцы пратэсных чатаў Таццяне Курылінай

2023 2023-03-30T13:20:20+0300 2023-03-30T14:26:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurylina-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Курыліна ў судзе

Таццяна Курыліна ў судзе

Больш за тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядаў у закрытым рэжыме крымінальную справу 49-гадовай адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай.

Судовы працэс пачаўся 28 снежня і і завяршыўся толькі сёння. Таццяну абвінавацілі па дзесяці крымінальных артыкулах. 

Па матэрыялах следства, Таццяна Курыліна з 20 жніўня 2020 года па 20 лютага 2022 года праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур. Яна ж без згоды пацярпелых, якімі прызнаныя ў тым ліку пракурорскія работнікі і суддзі, неправамерна збірала, сістэматызавала і распаўсюджвала звесткі аб іх прыватным жыцці, чым прычыніла істотную шкоду іх правам і законным інтарэсам.

Прызначаная дата суду над адміністратаркай пратэсных чатаў Таццянай Курылінай

Курыліна на працягу паўтара года размяшчала ў Telegram-каналах публікацыі, у якіх заклікала да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі.

Па інфармацыі «Байпол», Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы. Гэтую жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні. Яна вярнулася, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ.

Як паведамлялася ў СМІ, Тацяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 году беларускія сілавікі ўзламалі шэраг чатаў «97%». А ў лютым Курыліну паказалі на беларускай тэлевізіі ў праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай.

Лебедзева расказала, што актывістка вярнулася ў Беларусь з Польшчы ў рамках праграмы «Дарога дадому».

Суд прызнаў жанчыну вінаватай і асудзіў на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апрача таго, жанчыне прыйдзецца сплаціць штраф у памеры 100 б.в. і вялікія кампенсацыі маральнай шкоды "моцна пакрыўджаным і пацярпелым асобам" на агульную суму 23 500 рублёў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства