Мужчыну, якога вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных каментароў, асудзілі да году калоніі
https://spring96.org/be/news/111203
2023
2023-03-27T11:30:36+0300
2023-03-27T11:30:36+0300
2023-03-27T11:30:36+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kucharchuk_kamentar.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрыну і Кобрынскага раёну вынесены прысуд палітвязню Міхаілу Кухарчуку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд вынесла Ала Богнат. Да разгляду справы мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам, яго ўзялі пад варту пасля пасяджэння. Суд адбываўся ў будынку кобрынскага РАУС.
Нагадаем, што раней мужчыну вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў. На тым жа відэа былі прыклады такіх паведамленняў. Так, напрыклад, 27.02.2022 пад навінай, што Лукашэнка пацвердзіў запускі ракет з тэрыторыі Беларусі, Кухарчук, паводле меркавання абвінавачання, пакінуў наступны каментар.