viasna on patreon

Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 20 новых палітычных зняволеных

2023 2023-03-15T17:44:10+0300 2023-03-15T17:45:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dif_illustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

15 сакавіка 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Вольга Барушка асуджана за абразу прадстаўніка ўлады і суддзі па арт. 369, 391 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Наталля Пятровіч змешчана пад варту па артыкулу 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;
  3. Андрэй Сцепанюк асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Аляксей Ушакоў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;.
  5. Аляксей Аляксейчык, асуджаны за заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) па ч. 3 арт. 361 КК да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Кірыл Плакушчаў асуджаны за псаванне маемасці пратэснымі надпісамі па арт. 341 да 1 году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Максім Камкоў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Павел Трафімчук - асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  9. Пётр Старацітараў змешчаны пад варту па артыкулу 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
  10. Андрэй Аляшкевіч асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  11. Станіслаў Ільін асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  12. Аляксей Мігно асуджаны за зняты дзяржаўны сцяг па арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  13. Дзмітрый Гарбуноў змешчаны пад варту за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады па 368, 369 КК;
  14. Яўген Мірась асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  15. Леанід Уласюк асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  16. Дзмітрый Лазар асуджаны па арт. 391, 369, 368 КК за абразу суддзі, прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 
  17. Мікалай Клімовіч асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  18. Сяргей Зайкоўскі асуджаны за псаванне маемасці і паклёп на А. Лукашэнку па арт. 341, 367 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  19. Юрый Бубноў змешчаны пад варту па артыкулу 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку;
  20. Кацярына Калыбенка асуджана па арт. 369 і 364 КК за каментар у інтэрнэце ў адносінах да супрацоўніка МУС да 3 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіравана для адбыцця пакарання.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Вольгу Барушку, Наталлю Пятровіч, Андрэя Сцэпанюка, Аляксея Ушакова, Аляксея Аляксейчыка, Кірыла Плакушчава, Максіма Камкова, Паўла Трафімчука, Пятра Старацітарава, Андрэя Аляшкевіча, Станіслава Ільліна, Аляксея Мігно, Дзмітрыя Гарбунова, Яўгена Мірася, Леаніда Уласюка, Дзмітрыя Лазара, Мікалая Клімовіча, Сяргея Зайкоўскага, Юрыя Бубнова, Кацярыну Калыбенку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства