viasna on patreon

Мужчыну накіравалі на прымусовае лячэнне за каментары пра Лукашэнку

2023 2023-02-09T13:39:51+0300 2023-02-09T13:42:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другога лютага ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Аўдзееву. Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу і агучыла вырак: прымусовае лячэнне ў стацыянары.

Абвінавачанне было ўпэўненая, што цягам 2020-2021 гадоў Аўдзееў пакідаў у сацсетках каментары, якія абражалі Лукашэнку. Яно палічыла каментары "грамадска небяспечнай дзеяй".  

Судовая псіхіятрычная экспертыза выявіла, што мужчына пакутуе на псіхічнае захворванне, праз якое не мог разумець характар і грамадскую "небяспеку" сваіх дзеянняў.

Жыхара Маладзечна накіравалі на прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі ў сацсетках

Інтарэсы абвінавачанага ў судзе бараніла законная праўстаўніца, Зінаіда Бароўская, ягоная маці.

Брэсцкая "Вясна" адзначае, што абарона Аўдзеева яшчэ сёмага кастрычніка 2022 года абскардзіла ў судзе ўтрыманне мужчыны альбо пад "хатнім арыштам", альбо ў судова-псіхіятрычным стацыянары. Вынікі абскарджвання невядомыя. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства