viasna on patreon

Палітвязня з Докшыцкага раёна асудзілі за намер ваяваць ва Украіне

2023 2023-01-30T08:52:18+0300 2023-01-30T08:55:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grybovich_dokshycy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Грыбовіч

Сяргей Грыбовіч

У Віцебскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча, якога абвінавацілі па шэрагу пратэcных і дыфамацыйных артыкулаў.

Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Сяргея Грыбовіча, 53-гадовага палітвязня з вёскі Сітцы Докшыцкага раёна, судзілі ў закрытым рэжыме за каментары ў сацыяльных сетках і намер паехаць ва Украіну ваяваць. Суд над палітвязням пачаўся яшчэ 4 лістапада, аднак затым Грыбовіча накіравалі на псіхіятрычную экспертызу. 

За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жыхара Докшыц

Першапачаткова паведамлялася, што палітзняволены Сяргей Грыбовіч - жыхар Докшыцаў, быў затрыманы на пачатку сакавіка 2022 года паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэксу

У «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў. У судзе Грыбовічу выставілі абвінавачанне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 361-3 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
  • ч. 2 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч.2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Грыбовіч быў затрыманы 13 сакавіка 2022 года на сваім месцы працы ў Падсвіллі Глыбоцкага раёна. Да суда мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА № 2 Віцебска.

Абвінавачанне запрасіла для палітвязня шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Суд, які адбыўся 27 студзеня, прызнаў яго вінаватым і вынес канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 7.000 рублёў штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства